Перайсьці да зьместу

Флёрыян Шнайдэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Флёрыян Шнайдэр
Флёрыян Шнайдэр-Эсьлебэн
Флёрыян Шнайдэр у 2005 г.
Дата нараджэньня 7 красавіка 1947 (77 гадоў)
Месца нараджэньня Энінген, Паўднёвы Бадэн (цяпер Бадэн-Вюртэмбэрг), Нямеччына, або Дусэльдорф (цяпер Паўночны Райн — Вэстфалія), Нямеччына
Дата сьмерці 21 красавіка 2020(2020-04-21)[1] (73 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак
Месца пахаваньня
Грамадзянства Нямеччына
Месца вучобы
Прафэсія музыка, кампазытар, сьпявак
Навуковая сфэра электронная танцавальная музыка[d][4], кампазыцыя[d][4] і музычная кампазыцыя[d][4]
Гады дзейнасьці 1968—2008, 2015
Сябра ў Kraftwerk[5], Organisation[d] і Pissoff[d]
Жанры электронная музыка, электра-поп, краўт-рок
Інструмэнты электронныя інструмэнты
Гурты Kraftwerk
Бацька Paul Schneider-Esleben[d]
Маці Evamaria Schneider-Esleben[d][6]
Сайт kraftwerk.com

Флёрыян Шна́йдэр-Э́сьлебэн (па-нямецку: Florian Schneider-Esleben; 7 красавіка 1947 году, паводле адных зьвестак у Энінгене, цяпер зямля Бадэн-Вюртэмбэрг (на мяжы з Швайцарыяй)[7], або ў Дусэльдорфе (цяпер Паўночны Райн — Вэстфалія), Нямеччына[8] — пачатак траўня 2020 году, Дусэльдорф[9]) — нямецкі музы́ка й кампазытар, адзін з заснавальнікаў легендарнага гурта Kraftwerk.

Флёрыян Шнайдэр-Эсьлебэн нарадзіўся ў сям’і нямецкага архітэктара Паўля Шнайдэра-Эсьлебэна і Эвамарыі Шнайдэр-Эсьлебэн. Цягам 10 гадоў вучыўся па клясе флейты ў Вышэйшай школе імя Робэрта Шумана ў Дусэльдорфе, а потым вывучаў музыказнаўства ў Кёльне. Таксама грае на скрыпцы й гітары. У 1967 годзе знаёміцца з Ральфам Гютэрам, зь якім у 1968 г. засноўвае гурт Organisation, перафармаваны ў 1970 годзе ў Kraftwerk. Каля 1972 году Флёрыян скараціў сваё прозьвішча да Шнайдэр.

У 1998 г. Флёрыян Шнайдэр становіцца прафэсарам мэдыямастацтва й пэрформансу ў Вышэйшай Дзяржаўнай школе Карльсруэ. У канцы 2008 г. Шнайдэр афіцыйна пакінуў Kraftwerk. Жыве ў Мээрбушы (пад Дусэльдорфам) з дачкой Лізай (1992 году нараджэньня).

У 2015 годзе, у межах праекту Parley for the Oceans, выдаў трэк Stop Plastic Pollution[10].

Памёр 6 траўня 2020 году ад раку.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Дэйвід Боўі выпусьціў у 1976 годзе кампазыцыю «V-2 Schneider», прысьвечаную Флёрыяну Шнайдэру[11]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]