Беларускае народнае ткацтва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 59:
|isbn =
|тыраж =
}}</ref>. Сярод знаходак [[Прасліца|прасліцы]], адбіткі тканін на керамічным посудзе, многія з якіх датуюцца другой паловай 1-га тысячагоддзя да нашай эры<ref name="ІБТ">[https://md-eksperiment.org/ru/etv_page.php?page_id=1849&album_id=86&category=STATJI История белорусского ткачества] {{ref-ru}}</ref>. Чаўнакі і іншыя дэталі гарызантальных ткацкіх станаў выяўлены пры раскопках у [[Гродна|Гродне]], [[Мінск]]у, [[Полацк]]у, [[Віцебск]]у ў культурных пластах канца XI&nbsp;—&nbsp;XIII стагоддзяў<ref name="ІБТ"/>. Гэтыя знаходкі сведчаць, што ткацкая тэхніка знаходзілася ў X—XII стагоддзях на адносна высокім узроўні. Ужо былі вядомыя [[Узорыстае ткацтва|ўзорыстае ткацтва]], вышыўка шарсцянымі, шаўковымі і залотнымі ніткамі<ref name="Сахута">Беларускае народнае мастацтва / [[Яўген Міхайлавіч Сахута|Я. М. Сахута]]; (фота Я. М. Сахуты, [[Георгій Леанардавіч Ліхтаровіч|Г. Л. Ліхтаровіча]], [[Валерый Уладзіміравіч Харчанка|В. У. Харчанкі]]). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 307.</ref>.
[[Файл:Old handloom, Minsk - the capital of Republic of Belarus.JPG|250px|злева|міні|Стары вертыкальны ткацкі станок, выкарыстоўваецца сёння ў якасці ўпрыгожвання ў адным з рэстаранаў у Мінску.]]
Узораў старажытных тканін да нашага часу захавалася мала<ref name="ІБТ"/>. Кавалак грубага ваўнянага сукна з карычневай пражы, з рысункам «[[Ёлачка (ткацкі арнамент)|у ёлачку]]», вытканай на 4 панажы<ref>[https://verbum.by/tsblm/panazhy Панажы]</ref>, знойдзены ў [[Гродна|Гродне]]<ref>Воронин, Н. Н. Древнее Гродно / Н. Н. Воронін. — М., 1954. — С. 173.</ref>. Адсюль жа паходзяць фрагменты арнаментальнай плеценай і ўзорыстатканай стужак<ref>[[Мікалай Мікалаевіч Варонін|Воронин, Н. Н.]] Древнее Гродно / Н. Н. Воронин. — М., 1954. — С. 38, 173.</ref>. 11 фрагментаў тканін, пераважна дамашняга сукна, у тым ліку з узорам «[[Ёлачка (ткацкі арнамент)|у ёлачку]]», знойдзены пры раскопках старажытнага [[Полацк]]а<ref>[[Георгій Васілевіч Штыхаў|Штыхов, Г. В.]] Древний Полоцк, IX—XIII вв. / Г. В. Штыхов. — Минск, 1975. — С. 101.</ref>. Нярэдкія сярод знаходак і прывазныя тканіны, што, вядома, уплывала на развіццё мясцовай вытворчасці. Фрагменты такіх тканін вядомыя з раскопак старажытнага [[Гродна]]. У іх ліку — кавалак [[Тасьма|тасьмы]] з [[Махры|махрамі]], узорыстай тканіны накшталт [[Парча|парчы]] і іншае<ref>[[Мікалай Мікалаевіч Варонін|Воронин, Н. Н.]] Древнее Гродно / Н. Н. Воронин. — М., 1954. — С. 66.</ref>. Некаторыя звесткі пра старажытнае ткацтва даюць таксама творы выяўленчага мастацтва, напрыклад, абразы<ref name="ІБТ"/>.