Бердзечка (руск.: бердышко, укр.: бердечко) — прыстасаванне для ручнога ткацтва, род грэбня. Можа быць выкарыстана для стварэння нешырокай тканай паласы. На бердзечку можа быць выраблены пояс, нешырокі ручнік, абрусы і да т. п.

Драўлянае бердзечка з дэкорам

Гісторыя

правіць
 
Прынцып дзеяння бердзечка

Ва Усходняй Еўропе вядомае са старажытных часоў па матэрыялах гарадзішчаў дзьякаўскай  (руск.) і гарадзецкай  (руск.) культур, дзе сустракаецца ў вялікай колькасці штампаваная «рагожная кераміка», якая лічыцца суіснавальнай з яшчэ больш познім комплексам «тэкстыльнай керамікі»[1][2]. Наяўнасць рагожнай керамікі прымушае меркаваць існаванне бердзечкаў для ткацтва рагож  (руск.), паколькі іншыя прылады для іх вытворчасці невядомыя[2].

Бердзечка распаўсюджана ў рагожнай вытворчасці ва ўсіх груп усходніх славян[2]. Ткацтва на бердзечку мела шырокі распаўсюд па ўсёй Еўропе з сярэдніх вякоў, а таксама ў Амерыцы з XVI стагоддзя, куды, па ўсёй верагоднасці, было занесена еўрапейцамі[2].

Некаторыя вучоныя мяркуюць, што бердзечка было прататыпам нітоў і бёрда, якія выкарыстоўваюцца ў гарызантальных ткацкіх станках, прычым яго функцыі як бы раздзяліліся з часам між імі. Але хутчэй трэба лічыць вернай думку, што сучасны ткацкі стан развіўся з іншага прымітыву — ткацтва на ніту. Бёрда, якім прыбіваўся ў ім уток, не мела нічога агульнага з бердзечкам для ткацтва паясоў, акрамя назвы. Слушней лічыць, што бердзечка засталося толькі ў рашэтнай і рагожнай вытворчасці, не даўшы, як і ткацтва на дошчачках, больш дасканалых тэхнічных формаў[2].

Ткацтва на бердзечку выкарыстоўваецца і сёння як просты і танны інструмент для ткацтва стужак  (шведск.).

Будова

правіць
 
Схематычны малюнак бердзечка

Звычайна зроблена з дрэва або пластыка. Уяўляе сабой плоскую дошчачку, у якой зроблена некалькі дзесяткаў падоўжных шчылін. У кожным «слупку», падзеленым на дзве шчыліны, зроблена адтуліна. Такіх адтулін можа быць — па вертыкалі — ад аднаго да трох, што дазваляе ўскладняць ўзор, працуючы з ніткамі розных колераў.

Тэхніка ткацтва

правіць
 
Пояс, сатканы на бердзечцы

Для стварэння палатна ў кожную шчыліну і кожную дзірачку забэрзваюць ніткі асновы — як у падоўжныя шчыліны, так і ў «слупковыя» адтуліны. Затым бердзечка перамяшчаецца ўверх-уніз. Ніткі ў падоўжных шчылінах застаюцца на месцы, а ніткі, якія забэрзаны ў адтуліны, ссоўваюцца ўверх ці ўніз. За кошт гэтага ствараецца «зеў  (шведск.)» — прамежак паміж ніткамі асновы. У гэты «зеў» забэрзваецца нітка ўтка — рукамі ці з дапамогай чаўнака. Такім чынам ствараецца палатно тканіны або пояса.

Крыніцы

правіць
  1. О. Н. Бадер  (руск.). Древние городища на верхней Волге. МИА, № 14, 1950, стр. 131.
  2. а б в г д Лебедева, Н. И. Прядение и ткачество восточных славян в XIX — начале XX в. / Н. И. Лебедева. — [Москва : издательство АН СССР, 1956]. -С. 462—540 : ил.

Спасылкі

правіць