Каранавірусы
Каранавірусы (Coronaviridae) — сямейства складаных РНК-геномных вірусаў — паразітаў дыхальных шляхоў і кішэчнага тракта чалавека, свіней, грызуноў, птушак і іншых хрыбетных жывёл.
Каранавірусы | ||||||||
3D мадэль 2019-nCoV | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||
Coronaviridae | ||||||||
Група паводле Балтымара | ||||||||
IV: (+)алРНК-вірусы | ||||||||
|
Апісанне
правіцьВірыёны маюць авальную форму, памер 60-200 нм. Геном прадстаўлены аднанітачнай пазітыўнай РНК. Капсід пабудаваны па спіральным тыпе. Суперкапсід мае ліпідны слой, глікапратэідныя выступы грушападобнай формы, утвараючы як бы карону вакол вірыёна.
Клініка
правіцьВалодаюць гемаглютынуючай актыўнасцю, размнажаюцца на культурах клетак і арганных культурах трахеі. У чалавека выклікаюць энтэрыты і рэспіраторныя захворванні, у свіней — гастраэнтэрыты і энцэфаліты, у мышэй — гепатыт, у курэй — інфекцыйны бранхіт. Сералагічны дыягназ устанаўліваюць з дапамогай РЗК і РН.
У людзей каранавірусы выклікаюць вострыя рэспіраторныя захворванні, атыповую пнеўманію і гастраэнтэрыты. У дзяцей магчымыя бранхіты і пнеўманія. Асабліва небяспечныя для чалавека вірусы роду Betacoronavirus.
Зноскі
Літаратура
правіць- Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі / Уклад.: А. Красільнікаў, Л. Цітоў, Н. Казак. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. ISBN 985-06-0048-9
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каранавірусы