Уладзімір Піліпавіч Горын-Галкін
Уладзімір Піліпавіч Горын-Галкін (сапр. Галкін; 22 студзеня 1861, Магілёў — 22 ліпеня 1925) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, філосаф, гісторык і публіцыст. Член КПСС з 1895 года[1].
Уладзімір Піліпавіч Горын-Галкін | |
---|---|
Род дзейнасці | рэвалюцыянер, публіцыст, выкладчык, філосаф, гісторык |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1861 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1925 (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьЗа ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у 1882 адлічаны з Харкаўскага ветэрынарнага інстытута. Ствараў нарадавольчыя гурткі ў Сімферопалі, Адэсе. У 1887 годзе за ўдзел у Паўднёвай Нарадавольчай арганізацыі арыштаваны і сасланы на 10 гадоў у Верхаянск[1].
Удзельнік стварэння Сібірскага сацыял-дэмакратычнага саюза (1901), член Саратаўскага камітэта РСДРП (1902-03), працаваў у сацыял-дэмакратычных арганізацыях Растова-на-Доне, Баку, Тыфліса, Кутаісі. Супрацоўнічаў у газеце «Іскра»[1].
Дэлегат II з'езда РСДРП , бальшавік. Падтрымліваў У. І. Леніна ў барацьбе супраць ліквідатараў і адзавістаў . Са жніўня 1917 года ў Петраградскім камітэце РСДРП(б). У складзе ВРК удзельнічаў у падрыхтоўцы Кастрычніцкага ўзброенага паўстання[1]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адзін з арганізатараў Наркамата замежных спраў у Маскве. З 1918 года на кіруючай ваенна-палітычнай працы ў Чырвонай Арміі, пасля 1920 года на навукова-педагагічнай працы ў Маскве[1].
Аўтар кнігі па марксісцкай філасофіі[1], апублікаванай пад псеўданімам «Н. Грабовский».