Перайсці да зместу

Шэрая гусь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 53: Радок 53:
{{Link GA|fr}}
{{Link GA|fr}}
{{Link GA|de}}
{{Link GA|de}}
{{Link FA|eo}}

Версія ад 21:16, 2 сакавіка 2015

Шэрая гусь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anser anser (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175028
NCBI  8843
EOL  1047334
FW  369191

Шэрая гусь (Anser anser) — вадаплаўная птушка сямейства качыных, адзін з самых вядомых відаў дзікіх гусяў. Адамашнены больш трох тысяч год назад (гл. Гусь свойская).

Апісанне

Шэрая гусь — птушка даўжынёй да 70—90 см і вагой каля 2,1—4,5 (зрэдку да 6) кг, размах крылаў 147—180 см. Апярэнне шэра-бурае з хвалістым малюнкам на шыі і чэраве. Мае светлае абрамленне пёраў на спіне. Дзюба ружовая або аранжавая. Самец прыкметна буйнейшы за саміцу.

Пашырэнне

Арэал разарваны. Шэрая гусь гняздуе на ціхіх вадаёмах Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, а таксама ва ўмераным поясе Азіі і да Далёкага Усходу. Асноўная частка гнездавых папуляцыі шэрай гусі канцэнтруецца ў дэльце Днястра і Дуная. На Беларусі вельмі рэдкі на гнездаванні і нешматлікі ў час транзітных міграцый від. Зімуе ў Паўднёвай Еўропе і Азіі, часам у Паўночнай Афрыцы.

Тыповыя біятопы — неглыбокiя вадаёмы паблiзу вялiкiх лугоў, вялікія па плошчы балоты, на поўначы таксама жыве ўздоўж марскіх узбярэжжаў і фіёрдаў.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо дыяметрам 60-100 см на сухiм узгорку (купiне травы, у трыснягу, карані якога добра зрасліся паміж сабой), амаль колападобнае, у знешняй частцы са сцёблаў i лiстоў трыснягу, ва ўнутранай — з лiстоў трыснягу. Унутраныя краі, а таксама латок высланы шэрым пухам.

Яйкi (3-8) крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, бела-жаўтаватыя або бела-зеленаватыя. Памеры: 83 х 59 мм.

Падвiды

  • А. а. аnser – цэнтр і захад Еўропы;
  • A. a. rubrirostris – паўднёвы-ўсход і ўсход Еўропы, таксама Азія.
  • A. a. silvestris – Ісландыя, Шатландыя і ўзбярэжжа Нарвегіі (адрозніваюць некаторыя аўтары)

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Спасылкі

Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA