Перайсці да зместу

Шэрая гусь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
KamikazeBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат Мяняем: pnb:سونا مگھ
Радок 94: Радок 94:
[[pl:Gęś gęgawa]]
[[pl:Gęś gęgawa]]
[[pms:Anser anser]]
[[pms:Anser anser]]
[[pnb:گرے لیگ گوز]]
[[pnb:سونا مگھ]]
[[pt:Ganso-bravo]]
[[pt:Ganso-bravo]]
[[ru:Серый гусь]]
[[ru:Серый гусь]]

Версія ад 12:05, 13 мая 2011

Шэрая гусь

Шэрыя гусі
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Птушкі
Парадак: Гусепадобныя
Сямейства: Качыныя
Род: Гусі
Від: Шэрая гусь
Навуковая назва
Anser anser
ITIS  175028
NCBI  8843

Шэрая гусь (Anser anser) — вадаплаўная птушка сямейства качыных, адзін з самых вядомых відаў дзікіх гусяў. Адамашнены больш трох тысяч год назад (гл. Гусь свойская).

Апісанне

Шэрая гусь — птушка даўжынёй да 70-90 см і вагой каля 2,1-4,5 кг, размах крылаў 147—180 см. Апярэнне шэра-бурае з хвалістым малюнкам на шыі і чэраве. Мае светлае абрамленне пёраў на спіне. Дзюба ружовая або аранжавая. Самец прыкметна буйнейшы за саміцу.

Арэал

Шэрая гусь гняздуе на ціхіх вадаёмах Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, а таксама ва ўмераным поясе Азіі і да Далёкага Усходу. Асноўная частка гнездавых папуляцыі шэрай гусі канцэнтруецца ў дэльце Днястра і Дуная. Зімуе У Паўднёвай Еўропе і Азіі, часам у Паўночнай Афрыцы.