Перайсці да зместу

Шэрая гусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шэрая гусь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anser anser (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175028
NCBI  8843
EOL  1047334
FW  369191

Шэрая гусь (Anser anser) — вадаплаўная птушка сямейства качыных, адзін з самых вядомых відаў дзікіх гусяў. Адамашнены больш трох тысяч год назад (гл. Гусь свойская).

Апісанне

Шэрая гусь — птушка даўжынёй да 70-90 см і вагой каля 2,1-4,5 кг, размах крылаў 147—180 см. Апярэнне шэра-бурае з хвалістым малюнкам на шыі і чэраве. Мае светлае абрамленне пёраў на спіне. Дзюба ружовая або аранжавая. Самец прыкметна буйнейшы за саміцу.

Арэал

Шэрая гусь гняздуе на ціхіх вадаёмах Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, а таксама ва ўмераным поясе Азіі і да Далёкага Усходу. Асноўная частка гнездавых папуляцыі шэрай гусі канцэнтруецца ў дэльце Днястра і Дуная. Зімуе У Паўднёвай Еўропе і Азіі, часам у Паўночнай Афрыцы. Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link FA