Перайсці да зместу

Алесь Бажко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:43, 13 красавіка 2013, аўтар CzechoBot (размовы | уклад) (clean up, replaced: (1932)| → , 1932|, == → == (4) using AWB)
Алесь Бажко
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Аляксандр Цімафеевіч Бажко
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1918(1918-10-22) (105 гадоў)
Месца нараджэння в. Даўгінава Карэліцкі раён
Дата смерці 17 красавіка 2013(2013-04-17) (94 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік і паэт, перакладчык
Мова твораў беларуская
Дэбют 1945
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Алесь (Аляксандр) Цімафеевіч Бажко (22 кастрычніка 1918, в. Даўгінава, Карэліцкі раён) — беларускі пісьменнік і паэт. Заслужаны работнік культуры БССР (1977)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў музычным інстытуце імя С. Манюшкі ў Навагрудку (1936—1938), у Варшаўскай кансерваторыі?! (1938—1939). Працаваў дырэктарам мірскага РДК (1940).

У 1940 прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля ранення пад Ельняй (1942) працаваў на абаронным будаўніцтве. Удзельнічаў у стварэнні першых фарміраванняў Войска Польскага на тэрыторыі СССР у якасці генеральнага інструктара прапаганды Валагодскага акружнога ўпраўлення Саюза польскіх патрыётаў. З чэрвеня 1945 — інструктар Баранавіцкага абкома камсамола, 1-ы сакратар Дзятлаўскага райкома камсамола.

Са снежня 1945 — на журналісцкай рабоце: літсупрацоўнік баранавіцкай абласной газеты «Чырвоная змена», на абласным радыё, у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «Савецкі селянін», «Чырвоная змена», у маладзечанскай абласной газеце «Сталінскі шлях». Скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве ў 1955 годзе[1]. З 1956 — карэспандэнт, загадчык аддзела лістоў газеты «Літаратура і мастацтва». З 1959 — намеснік рэдактара газеты «Голас Радзімы», з 1962 — загадчык рэдакцыі мастацкай літаратуры выдавецтва «Беларусь»[1], з 1970 — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1973—1977 працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Янкі Купалы[1], у 1977—1978 — галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі і намеснік начальніка Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства культуры БССР[1]. Член СП СССР (з 1957).

Творчасць

Дэбютаваў у друку нарысамі і нататкамі ў 1945[1]. Першыя вершы апублікаваў у 1947[1]. Аўтар аповесцяў «Перад вераснем» (1959), «Позняе ворыва» (1963), «Лясныя крушні» (1981), «Жывыя прывіды» (1986), зборніка нарысаў і памфлетаў «Татальнае банкруцтва» (1973), кнігі аповесцей «Перад вераснем. Позняе ворыва» (1979). Выйшлі паэмы А. Бажко «Карвіга пакідае хутар» (1961), «Татры» (1964), «Паэмы» (1968), зборнікі вершаў «Блакітныя вербы» (1973), «Суладдзе» (1975), «Каласы і скалы: Выбранае» (1978). У 1987 выйшлі Выбраныя творы (паэмы і вершы). Займаецца перакладамі з польскай і славацкай моў.

Прызнанне

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1977).

Зноскі

  1. а б в г д е ё Божко Алесь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 68. — 737 с.

Літаратура