Перайсці да зместу

Станькаўскі сельсавет (Дзяржынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станькаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзяржынскі раён
Уключае 40 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Станькава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 727
Станькаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Ста́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Станькава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 23 сакавіка 1932 года ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна, адначасова ў склад сельсавета з Зенькавіцкага сельсавета Уздзенскага раёна перададзена вёска Ліпавец і хутар Закоссе[1]. У маі 1960 года ў склад Дзяржынскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Арэхаўка, Вінаградаўка, Гарадзея, Зварыкаўшчына, Кукшавічы, Малінаўка, Марс, Пагулянка, Рабінаўка, Цвяткова і Юпіцер)[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляхавіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: вёскі Булыншчына, Бязодніца, Войтаўка 1, Войтаўка 2, Вялікая Шатаноўшчына, Вясёлы Вугал, Глухоўшчына, Леніна, Ліхачоўшчына, Ляхавічы, Малая Шатаноўшчына, Нарэйкі, Пенькавічы, Пісараўшчына, Плоскае, Рабцаўшчына, Сівожанка, Студзянка і пасёлак Сасновы Бор)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 2727 чалавек[4], з іх 75,2 % — беларусы, 19,1 % — рускія, 3,2 % — украінцы, 1,3 % — палякі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 4 февраля 1939 г. Об образовании Дзержинского района в Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 і 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.