Перайсці да зместу

Дэменцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.

Дэменцыя (лац.: dementia) — набытая слабаразумовасць, устойлівае зніжэнне пазнавальнай дзейнасці са стратай у той ці іншай ступені раней засвоенных ведаў і практычных навыкаў і цяжкасцю або немагчымасцю набыцця новых. У адрозненне ад разумовай адсталасці (алігафрэніі), слабаразумовасці прыроджанай або набытай у маленстве, якая прадстаўляе сабой недаразвіццё псіхікі, дэменцыя — гэта распад псіхічных функцый, якія адбываюцца ў выніку паражэнняў мозгу, найбольш часта — у старасці.