Оша
Оша | |
---|---|
руск. Оша | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 21 300 км² |
Расход вады | 16,1 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Кашара[d] |
• Вышыня | 98 м |
• Каардынаты | 56°02′59″ пн. ш. 72°01′52″ у. д.HGЯO |
Вусце | Іртыш |
• Месцазнаходжанне | за 12 км на паўночны захад ад сяла Знаменскае |
• Вышыня | 51 м |
• Каардынаты | 57°12′42″ пн. ш. 73°40′13″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Іртыш → Об → Карскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Омская вобласць |
Код у ДВР | 14010100212115300006547 |
— выток, — вусце |
Оша (руск.: О́ша, сіб.-тат.: Ош, Уыш) — рака ў Омскай вобласці Расіі, левы прыток Іртыша. Даўжыня — 530 км, плошча басейна — 21 300 км². Бярэ пачатак з возера Кашара. Працякае праз возера Тэніс (118 км²). Цячэ па Заходне-Сібірскай раўніне на паўночны ўсход. Гідраграфічная сетка Ошы вельмі рэдкая. Найбольш буйныя прытокі ўцякаюць з левага берага — рэкі Ік і Вялікі Аёў. Даліна Ошы ў вярхоўі V-падобная, шырынёй 0,3—0,5 км з азёрападобнымі пашырэннямі да 1—2 км. У сярэднім і ніжнім цячэнні яна трапецыепадобная, шырынёй 0,6—1,5 км. Схілы спадзістыя, ад 5 м да 14 м. Шырыня поймы ў верхнім цячэнні 8—80 м, у сярэднім і ніжнім — 150—700 м. Рэчышча ракі ўмерана звілістае, і з часавымі плацінамі. У засушлівыя гады на працягу 214 км ад вытоку рака перасыхае. Шырыня ракі змяняецца ад 5-20 м да 30-70 м на падпорных участках і лукавінах, глыбіні адпаведна ад 0,1-1,2 м да 1,5-6,5 м. Дно большай часткай глейкае, рэчышча запар зарастае воднай расліннасцю. Цячэнне ў межань слабое 0,1-0,2 м/с і менш. У паводку хуткасць цячэння вырастае да 0,3-0,8 м/с. Сярэднегадавы расход ракі ў вусці — 16,1 м³/с.