Фларыян Выганоўскі
Фларыян Выганоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1854 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1914 і не пазней за 1929 |
Бацька | Канстанцін Тамаш Выганоўскі[d] |
Альма-матар |
|
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фларыян Канстанцінавіч Выганоўскі (польск.: Florjan Wyganowski, руск.: Флориан Константинович Выгановский, лат.: Florians fon Viganovskis, 4 чэрвеня або 4 ліпеня[1] 1854 — паміж 1914[1] і 1929[2]) — латвійскі архітэктар беларускага паходжання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Выганоўскіх герба «Ладдзя»[3]. Нарадзіўся 4 чэрвеня або 4 ліпеня[1] 1854 года ў набытым бацькам маёнтку Котра Гродзенскага павета[4]. Сын Канстанціна Тамаша Выганоўскага, пісьмаводца Гродзенскай урачэбнай управы[3], і Антаніны з Ядкоўскіх ў шляхецкай сям’і. Католік.
Скончыў Рыжскае павятовае вучылішча (Kreisschule). У 1872 г. ён паступіў на падрыхтоўчае аддзяленне Рыжскай палітэхнікі. У 1873-1877 гг. навучаўся на асноўным аддзяленні па інжынернай спецыяльнасці[2], якое скончыў 15 верасня 1877 г. з дыпломам 1-й ступені, апошнія два гады быў стыпендыятам. Пасля гэтага яшчэ два гады, з 1877 па 1879 гады, вывучаў там жа землеўпарадкаванне[2]. У 1879 годзе быў сузаснавальнікам польскай акадэмічнай карпарацыі Arkonia[2].
Пазней навучаўся ў Мікалаеўскай ваеннай акадэміі[4].
З 1880 па 1887 гг. служыў 2-м чыгуначным батальёне, які дыслакаваўся ў Баранавічы, даслужыўся да паручніка. Адначасова з 1881 па 1906[5] трымаў уласнае тэхнічнае бюро ў Рызе. У 1889 г. прайшоў стажыроўку ў Германіі і Францыі[6].
З 1902 г. кіраваў уласным маёнткам Котра ў Гродзенскай губерні[6].
Інфармацыя пра жыццё пасля 1914 г. адсутнічае.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя будынкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Францішка, Рыга (1892)
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, Віляка, цяперашняя Латвія (1890)
- Пяціпавярховы будынак з крамамі, Рыга, Pulkveža Brieža ielā 2 (1883)
- Жылы будынак, Рыга, Brīvības gatvē 206 (1895)
- Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Каўнас) — праект капліцы (1894)
- Царква Усіх Святых, Ёсвайны, Кейданскі раён, цяперашняя Літва (1903)
- Кафедра Святога Сэрца, Рэжыца (1904)
- Касцёл Святой Тройцы, Пабіржы, Біржаўскі раён, цяперашняя Літва (1910)
- Касцёл Св. Язэпа, Панямунак, Рокішкіскі раён, цяперашняя Літва (1911)
- Касцёл Св. апостала Мацея Евангеліста, Новае Места, Панявежыскі раён, цяперашняя Літва (1908)
- Касцёл Св. Казіміра, Камаі, Рокішкіскі раён, цяперашняя Літва (1909)
Нерэалізаваныя праекты
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Яна Непамука, Вялікія Эйсманты — праект рэканструкцыі
- Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Каўнас) — праект рэканструкцыі
Прыпісваюцца
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, Віляка
-
Кафедра Святога Сэрца, Рэжыца
-
Касцёл Святой Тройцы, Пабіржы
-
Касцёл Св. Язэпа, Панямунак
-
Касцёл Св. апостала Мацея Евангеліста, Новае Места
-
Касцёл Св. Казіміра, Камаі
-
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Яна Непамука, Вялікія Эйсманты — нерэалізаваны праект рэканструкцыі
Зноскі
- ↑ а б в Florians fon Viganovskis — Latgales dati
- ↑ а б в г Archiwum Korporacyjne — Archiwum i Muzeum Polskich Korporacji Akademickich [Архіў і музей польскіх акадэмічных карпарацый]
- ↑ а б 203. ВЫГАНОЎСКІЯ (WYGANOWSKI) герба «ЛАДДЗЯ» // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
- ↑ а б Jānis Zilgalvis, Nijole Lukšionīte. LATVIJAS UN LIETUVAS SAKRĀLĀS ARHITEKTŪRAS SAIKNES 19. GS. OTRAJĀ PUSĒ-20. GS. SĀKUMĀ — Latvijas Zinatnes Akademijas Vestis
- ↑ ĒKAS ARHITEKTS BŪVINŽENIERIS FLORIANS FON VIGANOVSKIS Projekts «RĪGA — ARHITEKTŪRAS PIEMINEKĻA VĒSTURES SKATĪJUMĀ- 1»
- ↑ а б "Альбом выпускников РПИ" (1912)
- ↑ Спадчына . Telegram. Праверана 31 сакавіка 2024.
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1854 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
- Выпускнікі Рыжскага політэхнічнага вучылішча
- Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Латвіі
- Беларусы ў Латвіі
- Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне