У сакавіку 2015 года ў горадзе Ідліб пачаліся баявыя дзеянні паміж урадавай арміяй і атрадамі апазіцыйных груп розных ісламісцкіх арганізацый, аб’яднаных у т.зв. «Армію Заваёвы»[1][2][3]. Пасля пяці дзён баёў камандаванне сірыйскай арміі прыняло рашэнне адступіць з горада.
24 сакавіка баевікам удалося адбіць чатыры КПП, якія яны страцілі напярэдадні. Увесь дзень баі вяліся за ўезд ва ўсходнюю частку горада. Увечары, па паведамленнях уладаў, у Ідліб прыбыла 11-я бранятанкавая дывізія і правяла контратаку ў прамысловым раёне горада. Пры спробе напасці на блок-пост сірыйскай арміі быў ліквідаваны адзін з верхаводаў групоўкі «Ахрар аш-Шам» — Абу Джаміль Юсуф Кутуб. У гэты ж дзень загінуў і палявы камандзір мясцовага падраздзялення «Хезбалы» — Аль Хадж Вала[4].
Па паведамленнях апазіцыі, 36 салдат урадавай арміі былі пакараны смерцю за перадачу паўстанцам разведданых для наступлення. Да канца другога дня баёў баевікам удалося захапіць 17 кантрольна-прапускных пунктаў і армейскіх блок-пастоў[5].
Пасля пяці днёў баёў улады вырашылі пакінуць Ідліб апазіцыі. Падчас адступлення ўрадавых войскаў былі пакараны смерцю 15 зняволеных, якія знаходзіліся ў мясцовым аддзяленні разведкі[6][7].