Сапармурат Авезбердыеў
Сапармурат Авезбердыеў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 лютага 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 чэрвеня 2009 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, паэт, перакладчык |
Узнагароды | |
sovezberdi.com |
Сапармурат Авезбердыеў (туркм.: Saparmyrat Ovezberdi) (21 лютага 1939, Бахардэн — 19 чэрвеня 2009) — туркменскі паэт, перакладчык і журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 21 лютага 1939 ў Бахардэне.
У ліпені 2004 эміграваў у Вашынгтон з-за пераследу з боку тагачаснай туркменскай улады[1].
Памёр 19 чэрвеня 2009 пасля доўгай і цяжкай хваробы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар сямі зборнікаў вершаў на туркменскай мове[2], кнігі паэзіі «Светлоликая» (на рускай мове). У 1981 годзе таксама выйшаў зборнік вершаў і паэм Авезбердыева «Viltis» (на літоўскай мове, пераклад Робертаса Кетуракіса ). Авезбердыеў перакладаў на туркменскую мову творы літоўскіх паэтаў (Эдуардаса Межэлайціса, Саламеі Нерыс і інш.), асобныя вершы Расула Гамзатава, Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі і іншых літаратараў. Творы самога Авезбердыева перакладаліся таксама на нямецкую, украінскую, эстонскую, турэцкую, балгарскую, азербайджанскую, іспанскую, рускую, якуцкую і іншыя мовы[3].
Таксама вядомы сваёй журналісцкай дзейнасцю, працаваў карэспандэнтам туркменскай службы радыё «Свабодная Еўропа».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны памятным медалём і дзвюма ганаровымі граматамі Літоўскай рэспублікі.
8 верасня 2004 Авезбердыеў атрымаў прэмію «David Burke Distinguished Journalism Award»[4].
Зноскі
- ↑ ТУРКМЕНИСТАН: ДАВЛЕНИЕ НА СЕМЬЮ КОРРЕСПОНДЕНТА РАДИО «СВОБОДА» САПАРМУРАДА ОВЕЗБЕРДЫЕВА Архівавана 7 красавіка 2022. (руск.)
- ↑ Издания — S.O. Поэт и Журналист Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Гл. № 1
- ↑ Burke Awards — 2004 Winners Архівавана 15 кастрычніка 2011. (англ.)
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Туркменістане
- Памерлі 19 чэрвеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Вірджыніі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Туркменістана
- Паэты СССР
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Туркменістана
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі з літоўскай мовы
- Перакладчыкі на туркменскую мову
- Перакладчыкі з украінскай мовы
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты Туркменістана
- Журналісты СССР
- Рускамоўныя паэты
- Туркменскамоўныя паэты