Юхан Лійв
Выгляд
Юхан Лійв | |
---|---|
эст.: Juhan Liiv | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Ёханес Лійв (Johannes Liiv) |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1864[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 1913[1][2] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэзія, проза |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ю́хан Лійв (эст.: Juhan Liiv; 30 красавіка 1864, воласць Алатсківі, цяпер Тартускі павет, Эстонія — 1 снежня 1913, Кавасту-Коаза, Тартускі павет, Эстонія) — эстонскі пісьменнік; папярэднік крытычнага рэалізму ў эстонскай літаратуры.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся з 1885 года. Папулярнасць яму прынеслі зборнікі «Дзесяць апавяданняў», аповесць «Зязюля з Кякімяэ» (абодва 1893). Празаічныя творы «Паветка» (1894), «Дачка чараўніка» (1895) і інш. скіраваны супраць сацыяльнай несправядлівасці, класавага размежавання сялянства. Аўтар зборнікаў «Вершы» (1909), кніжных мініяцюр «З глыбінь жыцця» (1910), адметных спалучэннем элементаў рамантызму і рэалізму, мастацкай вобразнасцю.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову асобныя творы Лійва пераклаў А. Грачанікаў.
Зноскі
- ↑ а б Juhan Liiv // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Juhan Liiv // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119498723 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ https://register.muinas.ee/public.php?menuID=monument&action=view&id=4224 Праверана 16 лістапада 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юхан Лійв
Катэгорыі:
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ў Тартумаа
- Памерлі 1 снежня
- Памерлі ў 1913 годзе
- Памерлі ў Эстоніі
- Пахаваныя ў Эстоніі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Эстоніі
- Пісьменнікі Эстоніі
- Эстонскамоўныя пісьменнікі
- Эстонскамоўныя паэты