Вікісховішча:Катэгорыі для абмеркаваньня

This page is a translated version of a page Commons:Categories for discussion and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Categories for discussion and have to be approved by a translation administrator.

Shortcut: COM:CFD

Гэтая старонка дае засяроджанае месца, каб абмеркаваць пагадненьне пра найменьне катэгорыяў. Цяпер пагадненьні пра найменьне катэгорыяў распаўсюджваюць на наступных старонках:

Іншыя спосабы

  • Магчыма ўставіць шаблён {{Move|New name|Reason|2024-09-21}} («Перанесьці»: новая назва|прычына|дата) у катэгорыю крыніцы для запытаў простага перайменаваньня катэгорыі. Гэта магчыма абмеркаваць на старонцы гутарак катэгорыі або «Гутаркі катэгорыі:Запытаныя пераносы» (Category talk:Requested moves).
  • Можаце падаць няспрэчны запыт на User talk:CommonsDelinker/commands наконт неналежнага або няслушнага выкарыстаньня вялікіх літараў, множнага ліку назоўнікаў і яўных правапісных памылак.
  • Запыты выдаленьня катэгорыяў таксама знаходзяцца ў катэгорыі «Запыты выдаленьня немультымэдыя». Іх маюць пералічваць тут таксама.

Пералік адной катэгорыі на гэтай старонцы «Катэгорыі для абмеркаваньня»

Распачынаньне запытаў

 
noborder

Можаце вылучыць асобныя катэгорыі наўпрост шляхам пераходу на старонку катэгорыі і пстрыканьня на Вылучыць катэгорыю для абмеркаваньня ў мэню Інструмэнты зьлева. Гэтую спасылку падае дастасунак «АяксХуткаВыдаліць», які запускаецца дапомна, але магчыма выключыць на ўкладцы старонкі дастасункаў у вашых наладах у разьдзеле прыладаў падтрымкі.

Пералік шматлікіх катэгорыяў на гэтай старонцы «Катэгорыі для абмеркаваньня»

Выканайце ўсе дзеяньні вышэй для першай катэгорыі, затым пазначце ўсе іншыя датычныя катэгорыі шаблёнам

{{subst:cfd|Category: FIRST-CATEGORY-NAME }}

(напрыклад, {{subst:cfd|Category:Comics}} у Category:Comic strips)

Прыміце да ўвагі, што вам варта адчыніць прадмет для рэдагаваньня і пстрыкнуць па ўкладцы назіраньня, калі жадаеце, каб зьмяненьні ў гэтым сьпісе ўзьнікалі ў вашым сьпісе назіраньня для кожнага новага месяца і прадмета ў сьпісе, за якім жадаеце назіраць.

Зьвярніце ўвагу, што шаблён {{Cdw}}, які апавяшчае стваральнікаў, ня цалкам прыстасаваны для шматкратнага абмеркаваньня.

Закрыцьцё абмеркаваньня

Звычайна толькі дасьведчаныя ў абмеркаваньні катэгорыяў удзельнікі маюць закрываць абмеркаваньне. Аднак іншыя ўдзельнікі вольныя рабіць гэта, калі абмеркаваньне прывяло да яўнай згоды. Наступнае — звычайная хада закрыцьця абмеркаваньня. Ня ўсе крокі абавязкова патрабуюцца або патрэбна рабіць у той самы дзень, але наогул гэта належны парадак.

  1. Агулам пачакайце прынамсі 2 тыдні ад пачатку абмеркаваньня.
  2. Ацаніце абмеркаваньне і напішыце высновы пры канцы старонцы. Скарыстайце «----» на радок вышэй за вашыя высновы, каб аддзяліць іх ад агульнага абмеркаваньня.
    • Апавяшчэньне пра закрыцьцё карыснае для некаторых удзельнікаў, асабліва тых, хто можа ня весьці сьпіс назіраньня і калі закрыцьцё прадугледжвае пераносы катэгорыяў, якія вы зьбіраецеся выконваць самі. Абдумайце выкарыстаньне шаблёну {{Cfdc}}, {{Ping}} або {{U}} у закрыцьці, каб апавясьціць удзельнікаў, што рашэньню можна даваць ход.
  3. Дадайце шаблёны {{Cfdh}} (Шапка катэгорыі для абмеркаваньня) і {{Cfdf}} (Ніз катэгорыі для абмеркаваньня) уверсе і ўнізе (адпаведна) абмеркаваньня.
  4. Калі патрэбна, зрабіце дарэчныя зьмяненьні ў катэгорыях (напрыклад, пераймянуйце катэгорыі, запытайце перайменаваньне катэгорыяў на COM:CDC, дадайце шаблён {{category redirect|preferred name}} у назву або сынонімы больш невыкарыстоўванай катэгорыі і дадайце шаблён {{bad name|preferred name}} у перайменаваныя праз правапісныя памылкі катэгорыі).
  5. Прыбярыце папярэджаньне пра Катэгорыі для абмеркаваньня (КДА) са старонак катэгорыяў і перакрыжавана спашліцеся на абмеркаваньне на старонцы абмеркаваньня катэгорыі, калі зьвязаныя катэгорыі дагэтуль існуюць. Напрыклад, калі катэгорыю вылучылі на выдаленьне:
    {{kept|2=Commons:Categories for discussion/2009/10/Category:Drawers or draughtsmen or draftsmen|Categories for discussion (2009-10)}}
    або агулам:
    {{Archive box|*[[Commons:Categories for discussion/2009/10/Category:Drawers or draughtsmen or draftsmen|Categories for discussion (2009-10)]]}}
    ці проста:
    {{Categories for discussion/2009/10/Category:Drawers or draughtsmen or draftsmen}}, каб усё абмеркаваньне скапіявалася на старонку гутарак.
  6. Абнавіце апісаньні катэгорыяў або Вікісховішча:Катэгорыі, калі патрэбна.
  7. Падпраўце аб'ект Вікізьвестак, калі патрэбна. Калі катэгорыя атрымлівае перанакіраваньне або яе выдаляць: мяркуйце, ці варта катэгорыю зьмяніць або прыбраць з аб'екту Вікізьвестак (у 2-х месцах). Калі гэта таксама пра катэгорыю з 2-ма і больш прадметамі, дадайце ўласьцівасьць «катэгорыя аб’ядноўвае тэмы» (P971 (катэгорыя аб’ядноўвае тэмы)) у кожны аб'ект (глядзіце пытаньне № 15 у Вікісховішча:Дапамога з карткамі Вікізьвестак).

Бягучыя запыты

Пашыраны выгляд бягучых запытаў

Старыя запыты

Гэтыя запыты даўнейшыя за 6 месяцаў і ўсё яшчэ дзейныя.

Заархіваваныя запыты

Глядзіце Вікісховішча:Катэгорыі для абмеркаваньня/Архіў (Commons:Categories for discussion/Archive)