Будынак чыгуначнага вакзала (Барысаў)
Славутасць | |
Будынак чыгуначнага вакзала | |
---|---|
| |
54°13′13″ пн. ш. 28°31′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Барысаў |
Тып будынка | чыгуначны вакзал |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак чыгуначнага вакзала ў Барысаве — помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя ў г. Барысаў. Пабудаваны на чыгуначнай станцыі Барысаў, на Прывакзальнай плошчы, завяршае перспектыву праспекта Рэвалюцыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1871 годзе на ўсход ад Барысава прайшла чыгунка Масква — Брэст. На правым беразе Бярэзіны перад чыгуначным мастом была пабудавана чыгуначная станцыя, якая ўключала драўляны двупавярховы вакзал, кола для развароту лакаматываў, склады, водаправод. У пачатку XX стагоддзя справа ад вакзала быў пабудаваны новы цагляны вакзал, стары знесены. На месцы старога вакзала быў пабудаваны драўляны рэстаран па тыпавым праекце, які зараз не захаваўся.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Мае элементы стылю мадэрн. Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з сіметрычнавосевымі франтальнымі фасадамі. Галоўны фасад расчлянёны глыбокімі ўваходнымі рызалітамі з фігурнымі прафіляванымі шчытамі ў завяршэнні. Перонны фасад мае ідэнтычную кампазіцыю з неглыбокімі рызалітамі, паміж якімі выхад з будынка. Аконныя праёмы лучковыя, з клінападобнымі аркамі і замковым каменем. На зялёным фоне сцен будынку вылучаюцца пабеленыя элементы дэкору: ліштвы праёмаў, міжпаверхавыя цягі, карніз з крэмальерамі. Тарцовыя фасады глухія.
У архітэктурны комплекс чыгуначнага вакзала Барысаў таксама ўваходзіць вежа для вады, пабудаваная інжынерам Шухавым у 1920-х гадах. Падобную вежу таксама можна ўбачыць на станцыі Кайтанава.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік, Мінск, 1993
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак чыгуначнага вакзала (Барысаў)
- Будынак чыгуначнага вакзала (Барысаў) на сайце Radzima.org
- Будынак чыгуначнага вакзала (Барысаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак чыгуначнага вакзала (Барысаў) на сайце «Архіварта»