Перайсці да зместу

Вілья Савісаар-Тоамаст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вілья Савісаар-Тоамаст
дэпутат Рыйгікогу[d]
9 красавіка 2015 — 23 лістапада 2016
Папярэднік Kristen Michal
дэпутат Рыйгікогу[d]
з 15 чэрвеня 2018
Папярэднік Eerik-Niiles Kross[d]
дэпутат Еўрапейскага парламента
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014
дэпутат Рыйгікогу[d]
з 4 красавіка 2019
прэзідэнт (Estonian Volleyball Federation[d])
2007 — 2012
дэпутат Рыйгікогу[d]
27 сакавіка 2007 — 9 ліпеня 2009

Нараджэнне 15 жніўня 1962(1962-08-15)[1] (62 гады)
Імя пры нараджэнні эст.: Vilja Laanaru
Муж Taimo Toomast[d]
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вілья Савісаар-Тоамаст (раней Лаанару і проста Савісаар; нар. 1962) — эстонскі палітык, член Еўрапейскага парламента, былая жонка лідара Цэнтрысцкай партыі Эстоніі Эдгара Савісаара.

У 1998 годзе Вілья Савісаар уступіла ў Цэнтрысцкую Партыю Эстоніі.

У 2002 годзе на муніцыпальных выбарах у Таліне яна атрымала 5598 галасоў.

На Х і XI выбарах у Рыйгікогу Савісаар прайшла ў парламент і ў 2007—2009 гадах з’яўлялася старшынёй фракцыі цэнтрыстаў.

Падчас XI выбараў у 2007 годзе яна атрымала 8531 галасоў ад акруг Хааберсці, Пых’я-Талін і Крысційнэ ў Таліне. У Цэнтрысцкай партыі больш галасоў атрымаў толькі лідар гэтай партыі — Эдгар Савісаар.

Па выніках муніцыпальных выбараў 2005 года Савісаар стала старэйшынай раёна Пых’я-Талін.

У красавіку 2012 года Вілья Савісаар-Тоамаст пакінула шэрагі Цэнтрысцкай партыі Эстоніі разам з 7 іншымі вядомымі сябрамі партыі ў сувязі з унутрыпартыйнымі канфліктамі.

Зноскі

  1. Vilja Laanaru // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.