Глэдвін Джэб
Хуберт Майлс Глэдвін Джэб, 1-ы Барон Глэдвін, больш вядомы як Глэдвін Джэб (анг. Hubert Miles Gladwyn Jebb, 1st Baron Gladwyn; 25 красавіка 1900 — 24 кастрычніка 1996) — брытанскі дыпламат, палітычны дзеяч і першы выканаўца абавязкаў Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных нацый.
Выконваючы абавязкі Генеральнага сакратара ААН
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Другой сусветнай вайны Джэб служыў у якасці Выканаўчага сакратара падрыхтоўчай камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. З кастрычніка 1945 па люты 1946 г. ён выконваў абавязкі Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных. 2 лютага генсекам ААН быў абраны нарвежац Тругве Лі.
Пасол
[правіць | правіць зыходнік]Па вяртанні ў Лондан, Джэб служыў намеснікам міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Эрнэста Бевіна. У 1946—1947 гады ён быў таксама дарадцам па замежных справах ААН, затым прадстаўляў Вялікабрытанію пры падпісанні Брусельскага дагавора ў 1948 годзе. У 1950—1954 гады Джэб быў паслом Злучанага Каралеўства пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а ў 1954—1960 гады — паслом у Францыі.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Hubert Miles Gladwyn Jebb, 1st Baron Gladwyn // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lord Gladwyn // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ а б в г д е Kindred Britain
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Mackie, Colin British Diplomatic Directory (1820-2005) — Форын Офіс.
- Генеральныя сакратары ААН
- Дэпутаты Еўрапарламента
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Ёркшыры
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Сафалку
- Члены Ліберальнай партыі Вялікабрытаніі
- Выпускнікі Ітана
- Службовыя асобы ААН
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Асобы