Перайсці да зместу

Даніэль Канеман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніэль Канеман
іўр.: דניאל כהנמן
Дата нараджэння 5 сакавіка 1934(1934-03-05)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 2024(2024-03-27)[3] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Anne Treisman[d][5]
Род дзейнасці псіхолаг, эканаміст, выкладчык універсітэта, эсэіст, аўтар
Навуковая сфера кагнітыўная псіхалогія[d], паводзінская эканоміка[d], псіхалогія[6] і эканоміка[6]
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Susan M. Ervin-Tripp[d]
Член у
Узнагароды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды Нобелеўская прэмія па эканоміцы

Leontief Prize for Advancing the Frontiers of Economic Thought[d] (2010)

Глабальная эканамічная прэмія[d] (2012)

прэмія імя Гравемаера[d] (2003)

William James Fellow Award[d] (1989)

APA Award for Outstanding Lifetime Contributions to Psychology[d] (2007)

Talcott Parsons Prize[d] (2011)

50 Most Influential[d] (2011)

50 Most Influential[d] (2012)

APA Award for Distinguished Scientific Contributions to Psychology[d] (1982)

заслужаны член Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі[d] (2011)

CSS Fellow[d]

член Эканаметрычнага таварыства[d] (1993)

Fellow of the Society of Experimental Psychologists[d]

член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук

ганаровы доктар Вюрцбургскага ўніверсітэта[d] (2004)

honorary doctor of the Yale University[d] (2014)

Clarivate Citation Laureate[d] (2002)

Howard Crosby Warren Medal[d] (1995)

Kampé de Fériet Award[d] (2006)

Прэмія Ізраіля

honorary degree of HEC Paris[d]

Honorary doctorate from the Sorbonne University Paris[d] (5 ліпеня 2006)

Сайт kahneman.scholar.princeton.edu (англ.)
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даніэль Канеман (англ.: Daniel Kahneman, іўр.: דניאל כהנמן, 5 сакавіка 1934, Тэль-Авіў — 27 сакавіка 2024) — ізраільска-амерыканскі псіхолаг, адзін з заснавальнікаў псіхалагічнай эканамічнай тэорыі і паводніцкіх фінансаў, у якіх аб'яднаныя эканомікс і кагнітівістыка для тлумачэння ірацыянальнасці адносін чалавека да рызыкі ў прыняцці рашэнняў і ў кіраванні сваімі паводзінамі. Знакаміты дзякуючы сваёй працы, выкананай сумесна з Амосам Тверскі і іншымі аўтарамі, па ўсталяванні кагнітыўнай асновы для агульных чалавечых памылак ў выкарыстанні эўрыстыкі, а таксама для развіцця тэорыі перспектыў; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2002) «за ўжыванне псіхалагічнай методыкі ў эканамічнай навуцы, асабліва — пры даследаванні фарміравання меркаванняў і прыняцця рашэнняў ва ўмовах нявызначанасці» (сумесна з В. Смітам), нягледзячы на тое, што даследаванні праводзіў як псіхолаг, а не як эканаміст.

Канеман нарадзіўся ў Тэль-Авіве, правёў свае дзіцячыя гады ў Парыжы, пераехаў у Палесціну ў 1946 годзе. Атрымаў ступень бакалаўра матэматыкі і псіхалогіі ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме ў 1954 годзе, пасля чаго працаваў у Арміі абароны Ізраіля, у асноўным у псіхалагічным аддзеле. Падраздзяленне, у якім ён служыў, займалася адборам і тэставаннем прызыўнікоў. Канеман распрацоўваў інтэрв'ю для ацэнкі асобы.

Пасля звальнення з войска Канеман вярнуўся ў Яўрэйскі ўніверсітэт, дзе праслухаў курсы логікі і філасофіі навукі. У 1958 годзе пераехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі і атрымаў ступень доктара філасофіі па псіхалогіі ў Каліфарнійскім універсітэце, Берклі ў 1961 годзе.

З 1969 года супрацоўнічаў з Амосам Тверскі, які па запрашэнні Канемана чытаў у Яўрэйскім універсітэце лекцыі аб ацэнцы верагоднасці падзей.

Працаваў у Прыстанскім універсітэце, а таксама ў Яўрэйскім універсітэце. Уваходзіў у рэдакцыйны савет часопіса «Economics and Philosophy».

Зноскі

  1. Daniel Kahneman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Daniel Kahneman // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Daniel Kahneman, Nobel laureate who upended economics, dies at 90Washington Post. Праверана 27 сакавіка 2024.
  4. Nobel Prize winning economist Daniel Kahneman who upended field dies aged 90 Праверана 27 сакавіка 2024.
  5. Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 31 сакавіка 2024.
  7. https://kahneman.scholar.princeton.edu/
  8. Daniel Kahnemanwww.nasonline.org. Праверана 23 мая 2019.
  9. Professor Daniel KahnemanАмерыканская акадэмія мастацтваў і навук. Праверана 23 мая 2019.
  10. Kahneman, Daniel: Az MTA köztestületének tagjaiMTA köztestületi tagok adatbázisa. Праверана 23 мая 2019.
  11. Dr. Daniel KahnemanАмерыканскае філасофскае таварыства. Праверана 23 мая 2019.
  12. Excmo. Sr. Dr. D. Daniel KahnemanКаралеўская акадэмія эканамічных і фінансавых навук. Праверана 27 сакавіка 2024.
  13. Fellows of the Econometric SocietyЭканаметрычнае таварыства. Праверана 6 красавіка 2023.