Еўрапейскі вал
Еўрапейскі вал — аднабаковая ініцыятыва ўкраінскага кіраўніцтва па абсталяванні мяжы з Расіяй. Першапачаткова праект зваўся «Сцяна» [1]. 19 лістапада 2014 года Кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне зацвердзіць указ Пятра Парашэнкі аб аднабаковым абазначэнні лініі ўкраінска-расійскай мяжы. Праект прадугледжвае збудаванне траншэй, равоў, а таксама спецыяльных аб'ектаў. На бягучы момант праект знаходзіцца ў стадыі актыўнага будаўніцтва.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Агульная працягласць расейска-ўкраінскай мяжы складае больш за 2000 км. Рэалізацыя ўказа Прэзідэнта Украіны ужо пачалася ў Чарнігаўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцях. Згодна з планам ўкраінскіх уладаў, Еўрапейскі вал павінен стаць усходняй мяжой Еўрапейскага саюза. Яго будаўніцтва мае наступныя задачы:
- бяспека;
- абарона ад дыверсантаў і разведвальна-дыверсійных груп;
- спыненне незаконнай міграцыі;
- спыненне перадачы зброі, наркотыкаў, радыеактыўных матэрыялаў і іншых забароненых прадметаў;
- падрыхтоўка да ўвядзення бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам.
Будаўніцтва вала, як мяркуюць ўкраінскія ўлады, павінна знізіць ўзровень злачыннасці ў прыгранічных зонах, спыніць некантраляваную агрэсію з боку Расіі і прыпыніць некантралюемы абарот зброі, наркотыкаў і гандаль людзьмі.
Тэхнічныя характарыстыкі праекта
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць равоў — не менш за тры, пры гэтым паміж імі павінна праходзіць кантрольна-следовая паласа, таксама прастора паміж імі павінна патрулявацца. Самі равы павінны быць абнесеныя Т-вобразным плотам вышынёй ад 4 да 6 м.
Праблемы пры будаўніцтве
[правіць | правіць зыходнік]- Мяжа Украіны і Расіі нярэдка праходзіць праз вёскі і пасёлкі.
- Галоўны ход Паўночна-Каўказскай чыгункі праходзіць прыкладна каля 10 км па Луганскай вобласці.
- Пры перасячэнні з рэкамі неабходна рабіць масты і іншыя збудаванні.
- Перашкоды ў будаўніцтве з боку Расіі.
12 верасня 2014 года Кабінет міністраў Украіны вылучыў першыя 100 мільёнаў грыўняў (4,5 млн даляраў) для пачатку работ[2].
18 лютага 2015 года быў зацверджаны перапрацаваны праект [3]. Пры гэтым частка кошту праекта будзе пакрыта за кошт еўрапейскіх краін-донараў, а пэўныя ўчасткі будаўніцтва будуць весціся пры непасрэдным удзеле мясцовых абшчын.
Латвія таксама анансавала будаўніцтва сцяны на мяжы з Расіяй.
Крытыка праекта
[правіць | правіць зыходнік]Праект крытыкуецца расійскім бокам у сувязі з магчымасцю забароны вольнага ўезду расійскіх грамадзян на тэрыторыю Украіны.