Каралеўская бібліятэка Даніі
Каралеўская бібліятэка Даніі | |
---|---|
дацк.: Det Kongelige Bibliotek[1] | |
Краіна | |
Адрас | Søren Kierkegaards Plads 1, 1221 København K |
Заснавана | 1648 |
Код ISIL | DK-810010 і DK-810015 |
Вэб-сайт | kb.dk (дацк.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўская бібліятэка (дацк.: Det Kongelige Bibliotek) — нацыянальная бібліятэка Даніі (Капенгаген). Адна з найбуйнейшых бібліятэк у Скандынавіі.
Змяшчае мноства гістарычных дакументаў. Усе творы, што друкавалися ў Даніі з XVII стагоддзя, захоўваюцца ў фондах бібліятэкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Бібліятэка заснавана каля 1648 каралём Фрэдэрыкам III на базе шырокай калекцыі еўрапейскіх твораў. Публічны доступ адкрыты ў 1793 годзе. У 1989 годзе фонды бібліятэкі аб’яднаны з фондамі бібліятэкі Капенгагенскага ўніверсітэта, а ў 2005 годзе з фондамі Дацкай нацыянальнай бібліятэкай прыродазнаўства і медыцыны (дацк.: Danmarks Natur-og Lægevidenskabelige Bibliotek). З 1 студзеня 2006 года афіцыйна называецца Каралеўская бібліятэка, Нацыянальная бібліятэка і бібліятэка Капенгагенскага ўніверсітэта (дацк.: Det Kongelige Bibliotek, Nationalbibliotek og Københavns Universitetsbibliotek).
Сёння бібліятэцы належаць чатыры будынкі: тры будынкі Капенгагенскага ўніверсітэта і галоўны будынак на востраве Слотсхольмен. Стары будынак на востраве Слотсхольмен пабудаваны ў 1906 годзе. Ён з’яўляецца копіяй капэлы ў рэзідэнцыі Карла Вялікага (горад Ахен). У 1999 годзе пабудаваны новы будынак, сумежны са старым, пад назвай «Чорны дыямент» (дац. Den Sorte Diamant). Назву атрымаў ад свайго вонкавага аблічча (пабудавана з чорнага мармуру і шкла). У будынку таксама размяшчаецца канцэртная зала.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://web.archive.org/web/20221226144622/https://www.cenl.org/member-libraries/
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Інфармацыя пра крадзеж кніг
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс прапаўшых кніг (англ.)
- http://www.kb.dk/engl-news/index-en1.htm Архівавана 30 кастрычніка 2005.
- Справаздача пра крадзеж (pdf) Архівавана 23 ліпеня 2006. (дацк.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўская бібліятэка Даніі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўская бібліятэка Даніі