Нут культурны — адналетнік вышынёй да 80 см з вертыкальнымі або ўзыхлднымі парасткамі, густа апушанымі залозістымі валаскамі. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі адзіночныя, дробныя, чырвоныя, ружовыя або белыя. Плод — боб. Насенне мае да 30 % бялку, да 60 % вугляводаў, да 7 % тлушчу. Харчовая (гатуюць крупу, муку, кандытарскія вырабы), кармавая расліна.