Капялюшык 5-15 см у дыяметры, спачатку выпуклы, затым падушкападобны, у старых грыбоў з распасцёртым, хвалістым краем, цёмна-фіялетавага колеру. Пласцінкі, шырокія, рэдкія, цёмна-фіялетавага колеру. Ножка 6-12 см вышынёй і 1-2 см таўшчынёй, у верхняй частцы пакрытая дробнымі лускавінкамі, з клубнепадобным патаўшчэннем ў аснове,. Споравы парашок іржава-бурага колеру. Споры 11-16 × 7-9 мкм, міндалепадобнай формы, іржава-вохрыстага колеру.
Мякаць бялёсая, блакітнаватая, фіялетавая або шаравата-фіялетавая, з арэхавым смакам або без яго.
Зноскі
↑Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.