Спондэ (спадарожнік)
Выгляд
Спондэ | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт і Джэн Кліна[d] |
Дата адкрыцця | 9 снежня 2001 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 23 487 000 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,3121 |
Перыяд абарачэння | −734,89 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 15 petagram[1] |
Атмасфера | няма |
Спондэ (ад стар.-грэч.: Σπονδή) — адзін з драбнюткіх натуральных спадарожнікаў Юпітэра. Вядомы таксама як Юпітэр XXXVI.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Спондэ быў знойдзены 9 снежня 2001 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта. Першапачаткова атрымаў часовае абазначэнне S/2001 J 5. Названы ў гонар адной з ор старажытнагрэчаскай міфалогіі ў жніўні 2003 года.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Спондэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.487.000 км за 748 дзён, 8 гадзін і 10 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,3121. Нахіл рэтраграднай арбіты 150,998 °. Належыць да групы Пасіфэ.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр Спондэ складае ў сярэднім каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Магчыма, складаецца з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня роўная 23,0 m.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.