Перайсці да зместу

Універсітэт імя У. Мердака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт імя У. Мердака
англ.: Murdoch University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Murdoch University
Заснаваны 1973
Студэнты 18 000
Краіна
Размяшчэнне Перт, Заходняя Аўстралія, Аўстралія
Сайт murdoch.edu.au
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя У. Мердака (англ.: Murdoch University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Перт у штаце Заходняя Аўстралія.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт пачаў працаваць як другі ўніверсітэт штата 25 ліпеня 1973 года і прыняў першых студэнтаў бакалаўрыяту ў 1975 годзе. Яго назва ўзятая ў гонар сэра Уолтэра Мердака (1874–1970), прафесара англійскай мовы і былога рэктара Заходне-Аўстралійскага ўніверсітэта. Універсітэт мае замежныя кампусы ў Сінгапуры і Дубаі.

  • Школа адукацыі
  • Школа бізнесу
  • Школа сельскагаспадарчых навук
  • Школа сумежных медыцынскіх прафесій
  • Школа інжынерыі і энергетыкі
  • Школа экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя
  • Школа сацыяльна-гуманітарных навук і мастацтваў
  • Школа вывучэння карэннага насельніцтва
  • Школа інфармацыйных тэхналогій
  • Школа права і крыміналогіі
  • Школа матэматыкі, статыстыкі, хіміі і фізікі
  • Школа медыяў і камунікацый
  • Школа медыцынскіх, малекулярных і судова-медыцынскіх навук
  • Школа медсястрынства
  • Школа псіхалогіі
  • Школа ветэрынарнай медыцыны