Перайсці да зместу

Хуга ван дэр Гус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуга ван дэр Гус
Фатаграфія
Дата нараджэння каля 1440[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1482[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, дзеяч мастацтваў, history painter, мініяцюрыст
Мастацкі кірунак Ранні нідэрландскі жывапіс[d]
Уплыў на Aert van den Bossche[d][3][7] і Хуан дэ Фландэс[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Божая Маці з дзіцем

Хуга ван дэр Гус (нідэрл.: Hugo van der Goes; каля 1420-25, Гент — 1482, Адэргем) — фламандскі мастак, якога Альбрэхт Дзюрэр лічыў найбуйнейшым прадстаўніком ранненідэрландскага жывапісу, разам з Янам ван Эйкам і Рагірам ван дэр Вейдэнам.

Працягнуў мастацкія традыцыі нідэрландскага жывапісу першай паловы XV ст. Мастацкая дзейнасць разнастайная. У яго ранніх работах прасочваецца ўплыў Баўтса.

Удзельнічаў як дэкаратар ва ўпрыгожванні горада Бругэ з нагоды вяселля ў 1468 герцага Бургундыі Карла Смелага і Маргарыты Ёркскай, пазней у афармленні урачыстасцяў у горадзе Генце з нагоды ўезду ў горад Карла Смелага і новай графіні Фландрскай у 1472 годзе. Відавочна яго роля ў гэтых работах была вядучай, бо па захаваных дакументах ён атрымаў вялікую плату чым астатнія мастакі. Творчая біяграфія мае мноства невыразнасцяў і прабелаў, бо ніводная з карцін не датавалася мастаком і не падпісвалася.

Самы вядомы твор — вялікі алтарны абраз «Пакланенне пастухоў», або «Алтар Парцінары», які быў напісаны каля 1475 па замове Тамаза Парцінары — прадстаўніка банка Медычы ў Бругэ — і аказаў глыбокі ўплыў на фларэнційскіх жывапісцаў: Даменіка Гірландая, Леанарда да Вінчы і інш.

Зноскі