Эхінакактус[3] (Echinocactus) — род шарападобных сукулент з сямейства Кактусавыя, распаўсюджаныя ў пустынях Мексікі і на паўднёвым захадзе ЗША. Расліны растуць павольна, але іх вышыня можа дасягаць трох метраў, а шырыня — больш за метр.
Навуковая родавая назва паходзіць ад грэчаскага слова echinos — вожык.
Па класіфікацыі Бакеберга род Эхінакактус адносіцца да падтрыбы Паўночныя шарападобныя кактусы (Boreocactinae Backeb.), трыбы Цэрэусавыя (Cereeae Britton et Rose) падсямейства Цэрэусавыя (Cereoideae Schum.).
Натуральны арэал гэтага роду — субтрапічныя пустыні ЗША і Мексікі, у тым ліку знакамітая пустыня Махавэ. Для гэтых раёнаў характэрныя вапнавыя і гліністыя глебы.