tail
Выгляд
tail — утыліта UNIX; друкуе некалькі (калі не ўказана іншае, то 10) апошніх радкоў з файла ці ўваходнага канала.
Сінтаксіс
[правіць | правіць зыходнік]tail [параметры] імя_файла
Ключ -n <колькасць радкоў> (ці проста -<колькасць радкоў>) дазваляе змяніць колькасць друкаваных радкоў:
tail -20 /var/log/messages
Каманда часта ужываецца ў якасці элемента канвеера апрацоўкі тэксту разнастайнымі ўтылітамі:
df | head -n 2 | tail -n 1 | column -t | cut -d" " -f1