Перайсці да зместу

Вольга Іосіфаўна Праабражэнская: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+ 9 categories using HotCat
Радок 44: Радок 44:
{{зноскі}}
{{зноскі}}
{{DEFAULTSORT:Праабражэнская Вольга Іосіфаўна}}
{{DEFAULTSORT:Праабражэнская Вольга Іосіфаўна}}

[[Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Артысты балета Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Балетныя педагогі паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Балетныя педагогі Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Балетныя педагогі Францыі]]
[[Катэгорыя:Балетныя педагогі XX стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Артысты балета Марыінскага тэатра]]

Версія ад 17:57, 25 ліпеня 2021

Вольга Іосіфаўна Праабражэнская
Вольга Праабражэнская ў ролі Ізоры, «Сіняя барада»
Вольга Праабражэнская ў ролі Ізоры, «Сіняя барада»
Імя пры нараджэнні руск.: Ольга Иосифовна Преображенская
Дата нараджэння 2 лютага 1871(1871-02-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1962(1962-12-27)[1] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія харэограф, балерына, музычны педагог, балетны педагог, танцоўшчыца, танцавальны педагог
Тэатр Марыінскі тэатр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вольга Іосіфаўна Праабражэнская (Осіпаўна) (2 лютага 1871, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 27 снежня 1962, Сен-Мандэ, Францыя) — руская балерына і педагог, прыма-балерына Марыінскага тэатра ў 19021920 гадах.

Біяграфія

З 1889 года пасля заканчэння Пецярбургскага тэатральнага вучылішча (вучаніца Л. І. Іванава, М. І. Петыпа, Х. П. Ёгансона) выступала ў Марыінскім тэатры. Пасля выканання партыі Ізоры («Сіняя барада» Шэнка, 1900, пастаноўка М. Петыпа) стала вядучай танцоркай трупы.

Лірыка-камедыйны талент Праабражэнскай з асаблівай паўнатой выявіўся ў класічным балеце. Сярод яе лепшых партый: Ліза, Сванільда, Раймонда, Пахіта, Аўрора; Матылёк («Капрызы матылька» М. Кроткава) — усё пастаноўкі М. Петыпа; Фея («Фея лялек», балетмайстры М. Г. і С. Г. Легаты), Жавота («Жавота» К. Сен-Санса, балетмайстар П. А. Герт) і іншыя.

Валодаючы вялікім дарам імправізацыі, Вольга Праабражэнская для кожнай партыі знаходзіла новае тлумачэнне. Танчыла ў балетах, пастаўленных М. М. Фокіным — «Шапэніяна», «Егіпецкія ночы» (Бераніка), «Павільён Арміды» (Арміда).

З 1895 года гастралявала ў Італіі, Францыі, Англіі, Германіі, Паўднёвай Амерыцы, прапагандуючы рускую школу класічнага танца.

У 1909 годзе Вольге Праабражэнскай было прысвоена званне заслужанай артысткі імператарскіх тэатраў. З таго ж года яна сумяшчала замежныя гастролі з выступамі на сцэне Марыінскага тэатра.

У 1917—1921 гадах кіравала класам пластыкі пры опернай трупе Марыінскага тэатра, выкладала класічны танец у Петраградскім харэаграфічным вучылішчы, у Школе рускага балета А. Л. Валынскага. Была бачным педагогам-метадыстам класічнага танца. Настаўнік і папярэдніца А. Я. Ваганавай.

У 1921 годзе з’ехала за мяжу, адкрыла ў Парыжы балетную студыю. Сярод яе вучняў — І. Баронава, М. Мішкавіч, Т. Туманава, С. Галавін і інш.

Літаратура

  • Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.

Зноскі

  1. а б в г Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.