Сен-Мандэ
Сен-Мандэ | |
---|---|
фр.: Lac de Saint-Mandé | |
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,25 км |
Шырыня | 0,1 км |
Плошча | 0,4 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Францыя |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Возера Сен-Мандэ (фр.: Lac de Saint-Mandé) — натуральнае возера на паўночна-заходняй мяжы Венсенскага лесу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Возера ўзнікла ў XIII стагоддзі, у выніку ўтварэння затору ў прыроднай лагчыне, з далейшым назапашваннем у ёй атмасферных ападкаў і навакольных сцёкавых вод. З-за смуроду ад возера ў XVIII стагоддзі было прынята рашэнне аб запаўненні яго грунтам. Але ўжо ў сярэдзіне XIX стагоддзя, падчас пераўтварэння Венсенскага лесу ў парк, возера было адноўлена пад кіраўніцтвам інжынера Жана-Шарля Альфана. Каб не дапусціць паўторнага накаплення стаячых водаў, было вырашана ўключыць возера ў гідрасістэму Венсенскага леса, шляхам аб'яднання яго з возерам Гравель.
На возеры знахозіцца адзін востраў. На дадзены момант катанне на лодках па возеру забаронена, таму востраў стаў месцам пасялення шматлікіх вадаплаўных птушак.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Да возера можна даехаць на метро: лінія 1 або аўтобусамі № 46, 56, 86, 325.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Revue des eaux et forêts (vol. 42), éditions Berger-Levrault, 1903, p. 578.
- Le Lac de Saint-Mandé - Au dessus des Charmettes, par Jean-Baptiste Gindre de Mancy, impr. F. Malteste, 1863.