Перайсці да зместу

Ала Матыйзен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ала Матыйзен
эст.: Alo Mattiisen
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 22 красавіка 1961(1961-04-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 1996(1996-05-30) (35 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, кампазітар
Інструменты вакал
Жанры класічная музыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ала Матыйзен (эст.: Alo Mattiisen, 22 красавіка 1961, Йыгева — 30 мая 1996, Талін) — эстонскі музыкант і кампазітар. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Эстоніі па культуры (1996).

З другога класа вучыўся таксама ў музычнай школе, потым захапіўся спортам (баскетбол, лёгкая атлетыка) і нават абдумваў пакінуць дзеля яго заняткі музыкай.

У 1984 годзе скончыў Талінскую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці музычная педагогіка, а ў 1988 годзе — па кампазіцыі.

У 1983 годзе Матыйзен замяніў Эркі-Свена Цюўра ў гурце «In Spe». Першае выступленне Матыйзена з гуртом адбылося ў студзені 1984 года.

Займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю, выступаў у абарону навакольнага асяроддзя.

Памёр ад інфаркту ва ўзросце 35 год. Пахаваны на Лясных могілках Таліна.

Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #102447853X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.