Белае (возера, басейн Дабрылаўкі)
Белае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,76 км |
Шырыня | 0,87 км |
Плошча | 0,55 км² |
Аб’ём | 0,00236 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,36 км |
Найбольшая глыбіня | 9,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 8,21 км² |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Бе́лае возера — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дабрылаўка, за 12 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёсак Бушыкі і Залессе.
Плошча паверхні возера 0,55 км². Найбольшая глыбіня 9,8 м. Даўжыня 1,76 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 5,36 км. Аб’ём вады 2,36 млн м³. Плошча вадазбору 8,21 кв.км.
Катлавіна Белага возера складанай формы. Схілы катлавіны вышынёй да 22 метраў, разараныя, месцамі парослыя хмызняком. Берагавая лінія звілістая. Берагі возера зліваюцца са схіламі, у асобных месцах нізкія. Падводная частка катлавіны складанай будовы, складаецца з трох плёсаў — вузкіх паўночна-ўсходняга (глыбіня 6,2 м) і цэнтральнага (глыбіня 9,8 м) і круглаватага паўднёва-заходняга (глыбіня 6,2 м). Дно каля берагоў пясчанае, месцамі іліста-гліністае. Прыбярэжная расліннасць займае паласу шырынёй 5—80 метраў і распаўсюджваецца да глыбіні ў 2 м.
З возера выцякае ручай у раку Дабрылаўка, упадае ручай з возера Мурамшчына[1].
У Белым возеры водзяцца шчупак, карп, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 411. — 599 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бе́лае во́зера // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 62. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Бе́лае во́зера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. Ааліты — Гасцінец. — С. 265. — 575 с.
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2.: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 384. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18, 59. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)