Варнакелі
Вёска
Варнакелі
|
Варнаке́лі[1] (трансліт.: Varnakieli, руск.: Варнакели) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беняконскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца на левым беразе ракі Шальча, ля мяжы з Літвой. Размешчана за 16 км на паўночны ўсход ад Воранава, 149 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Беняконі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1835 г. Вераніка Остэн Сакен, як пасаг, перадала Варнакелі свайму мужу Адаму Рымшу[2]. У другой палове XIX ст. вёска ў Беняконскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе 84 дзесяціны зямлі, 13 коней.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Беняконскай гміне Лідскага павета.
З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Воранаўскім раёне Баранавіцкай вобласці, з 12 кастрычніка ў Беняконскім сельсавеце. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. Землі належалі саўгасу «Беняконскі».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 146 жыхароў, 13 двароў.
- 1921 год — 98 жыхароў, 21 двор.
- 1940 год — 112 жыхароў.
- 1960 год — 74 жыхары.
- 1970 год — 84 жыхары.
- 2004 год — 38 жыхароў, 14 гаспадарак.
- 2014 год — 15 жыхароў, 7 гаспадарак.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015. — 656 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0839-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх