Ветраны млын (Клецк)
Выгляд
Ветраны млын — колішні вятрак у Клецку. Помнік народнага драўлянага дойлідства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1920-я гады ў в. Заляшаны. У 1980 годзе перанесены ў Клецк, дзе быў пастаўлены на беразе вадасховішча і адрэстаўрыраваны. У будынку размяшчаўся філіял Клецкага гісторыка-этнаграфічнага музея.
Згарэў у канцы 1990-х гг. Цяпер на яго месцы размешчана кафэ з сілікатнай цэглы, якое па форме аддалена нагадвае млын[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Ветраны млын уяўляў сабой вежападобную цыліндрычную пабудову, пакрытую гонтай. Быў завершаны шатровым ярусам з чатырохлопасцевым вінтом. У якасці механізма выкарыстана драўляная сістэма перадаючых колаў і шасцерняў. Аснова стацыянарная, верхні ярус паваротны.
Зноскі
- ↑ Клецк на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].