Перайсці да зместу

Віктар Міхайлавіч Каранкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Міхайлавіч Каранкевіч
міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь
31 жніўня 2018 — 12 жніўня 2024
Папярэднік Уладзімір Мікалаевіч Патупчык
Пераемнік Аляксей Іванавіч Кушнарэнка
намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[d]
з 12 жніўня 2024
Папярэднік Пётр Аляксандравіч Пархомчык

Нараджэнне 1 жніўня 1976(1976-08-01) (48 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Ві́ктар Міха́йлавіч Каранке́віч (нар. 1 жніўня 1976, г. п. Кіраўск, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2018—2024), Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (з 2024 года).

Нарадзіўся 1 жніўня 1976 года ў г. п. Кіраўск Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1993 годзе скончыў сярэднюю школу № 1 г. Кіраўска[1].

У 1997 годзе скончыў недзяржаўны Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «Эканамічная інфарматыка», у 2005 годзе — энергетычны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Цеплаэнергетыка», у 2010 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[2].

У 19972004 гадах — спецыяліст другой катэгорыі аддзела прыватызацыі і кіравання дзяржмаёмасцю, спецыяліст першай катэгорыі ўпраўлення эканомікі, вядучы спецыяліст Цэнтра разлікаў за ператокі Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.

У 20042006 гадах — начальнік фінансавага аддзела — намеснік начальніка ўпраўлення фінансаў, уліку і справаздачнасці Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.

У 20062012 гадах — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

У 20122017 гадах — намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З 27 студзеня 2017 года — першы намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З 31 жніўня 2018 года — Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь[3].

12 жніўня 2024 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе прамысловасць і энергетыку[4].

У чэрвені 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[5].

Зноскі

  1. День знаний в родной школе Кировска
  2. Біяграфія Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь (руск.)(недаступная спасылка). Аб міністэрстве. Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (31 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2018. Праверана 31 жніўня 2018.
  3. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. БЕЛТА (31 жніўня 2018).
  4. Назначэнні ва ўрадзе, рэгіёнах, Мінэнерга і БЧ. Падрабязнасці кадравага панядзелка ў Лукашэнкі
  5. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-167 (англ.). Canada Gazette (25 чэрвеня 2022). Праверана 10 красавіка 2023.