Перайсці да зместу

Канюхоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Глебавіцкі сельсавет)
Канюхоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бераставіцкі раён
Уключае 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Канюхі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 390
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Канюхо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Канюхі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глебавіцкі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глебавічы. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў Свіслацкім раёне. 12 лістапада 1973 года сельсавет перайменаваны ў Канюхоўскі, цэнтр перанесены ў вёску Канюхі[1]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Макаравецкага сельсавета (19 населеных пунктаў: аграгарадок Макараўцы, вёскі Астапкаўшчына, Белакозы, Вішнеўка, Генюшы, Ігнатавічы, Кудрычы, Курчоўцы, Лапенеўцы, Лішкі, Парэчча, Пачобуты, Пяцельчыцы, Русакі, Рэпавічы, Сямёнаўка, Трахімы, хутары Дольны Уснар і Служкі)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 724 чалавекі[3], з іх 72,7 % — беларусы, 19,1 % — палякі, 5,9 % — рускія, 1,0 % — армяне, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 1390 чалавек[5].

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.