Канстанцін Аляксеевіч Кучынскі
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Канстанцін Аляксеевіч Кучынскі | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 ліпеня 1998[1][2] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг[1] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Жэтысу | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Канстанцін Кучынскі (нар. 15 ліпеня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Жэтысу» з Талдыкаргана.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец сталічнага РЦАР-БДУ, з 2015 года пачаў выступаць у Першай лізе за «Зорку-БДУ». У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да мінскага «Дынама»[4], дзе стаў выступаць за дубль. У студзені 2017 года падпісаў з дынамаўцамі паўнавартасны кантракт[5]. Сезон 2017 правёў у дублі, а ў сакавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[6].
У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7], а ў сакавіку 2019 года пасля прагляду далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[8]. Замацаваўся ў асноўным складзе бабруйчан і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У лютым 2020 года падоўжыў пагадненне з «Белшынай»[9]. Працягваў выступаць у стартавым складзе бабруйчан, але не выратаваў каманды ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[10].
З мая 2021 года пачаў прыцягвацца да складу мінскага «Дынама». Гуляў пераважна за дубль, правёў 2 матчы за клуб у Вышэйшай лізе. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[11].
У студзені 2022 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў лютым падпісаў кантракт з «Гомелем»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[13].
У пачатку 2024 года, пакінуўшы «Гомель», трэніраваўся з гродзенскім «Нёманам»[14] і салігорскім «Шахцёрам»[15], а ў сакавіку стаў іграком «Іслачы»[16]. У ліпені 2024 года пакінуў клуб[17] і далучыўся да казахстанскага «Жэтысу»[18].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2014—2015 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў адным з асноўных абаронцаў зборнай.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2015 | Д2 | Зорка-БДУ | 4 | 0 |
2016 | дубль | Дынама | 18 | 0 |
2017 | дубль | Дынама | 29 | 2 |
2018 | Д2 | Ліда | 20 | 2 |
2019 | Д2 | Белшына | 19 | 0 |
2020 | Д1 | Белшына | 24 | 0 |
2021 | Д1 | Дынама | 2 | 0 |
2022 | Д1 | Гомель | 25 | 0 |
2023 | Д1 | Гомель | 27 | 2 |
2024 (1) | Д1 | Іслач | 14 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/44399-kuchinskiy-k-a
- ↑ Konstantin Kuchinskiy // Transfermarkt — 2000.
- ↑ https://www.transfermarkt.com/konstantin-kuchinskiy/profil/spieler/344552
- ↑ Несколько футболистов минского «Динамо» отданы в аренду (руск.). football.by (25 сакавіка 2016). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Футбол. 18-летний Константин Кучинский подписал контракт с минским "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2020.
- ↑ Минское "Динамо" отдало четырех дублеров "Граниту" (руск.). football.by (16 сакавіка 2018). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Гнедько и Горбачев покинули "Лиду" (руск.). football.by (13 лістапада 2018). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Кучинский пополнил ряды ФК "Белшина" (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (5 сакавіка 2019). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с "Белшиной". Еще три игрока продлили соглашения с клубом (руск.). football.by (14 лютага 2020). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины" (руск.). football.by (24 снежня 2020). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (30 снежня 2021). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Защитник Кучинский пополнил ряды "Гомеля" (руск.). football.by (14 лютага 2022). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Ковалев и Кучинский подписали новые соглашения с "Гомелем" (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Папарига остался, Кучинский, Костров и Сагитов — на просмотре. "Неман" вышел из отпуска (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Дмитрий Бага и еще шесть потенциальных новичков . "Шахтер" опубликовал фото с тренировки (руск.). football.by (19 студзеня 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Константин Кучинский перешел в "Ислочь" (руск.). football.by (26 сакавіка 2024). Праверана 28 сакавіка 2024.
- ↑ Константин Кучинский покинул "Ислочь" (руск.). football.by (16 ліпеня 2024). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Константин Кучинский пополнил "белорусский легион" в Казахстане (руск.). football.by (19 ліпеня 2024). Праверана 30 ліпеня 2024.
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Майстры спорту Беларусі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Ліда
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган