Ларыса Дзмітрыеўна Глазырына
Выгляд
Ларыса Дзмітрыеўна Глазырына | |
---|---|
Род дзейнасці | вучоная |
Дата нараджэння | 1 лютага 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | Брэст, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Ларыса Дзмітрыеўна Глазырына (нар. 1 лютага 1942, Брэст) — беларускі педагог, доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1995), сапраўдны член Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1963 годзе. Працавала настаўніцай у школе г. Мінска. З 1969 года ў Мінскім педагагічным інстытуце, з 1976 года ў Беларускім інстытуце фізічнай культуры, з 1992 года загадчык кафедры тэорыі методыкі фізічнага выхавання і спорту. З 1996 года галоўны спецыяліст аддзела гуманітарных навук ВАК Рэспублікі Беларусь.
Даследуе тэорыю і методыку фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Русско-белорусский словарь по физической культуре и спорту. Мн., 2013 (у суаўт.);
- Оценивание учебных достижений учащихся и студентов. Мн., 2009 (у суаўт.).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).