На запчасткі
На запчасткі | |
---|---|
англ.: Chop Shop | |
Жанр | драматычны фільм[1] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Працягласць | 84 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2007 |
IMDb | ID 0990404 |
Афіцыйны сайт |
«На запчасткі» (англ.: Chop Shop) — мастацкі фільм 2007 года рэжысёра Рамін Бахрані[2]. Прэм’ера фільма адбылася на 60-м Канскім кінафестывалі.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя разгортваецца вакол Алехандра «Але» — 12-гадовага знаходлівага вулічнага сіраты, які працуе ў аўтамайстэрні на звалцы, размешчанай на ўскрайку Квінса, Нью-Ёрк. Адсутнасць дома, бацькоў і стабільнага заробку прыводзіць да таго, што Алехандра вымушаны цяжка працаваць, каб пабудаваць больш годнае жыццё для сябе і сваёй сястры. Ва ўмовах гэтых хісткіх абставін Алехандра з усіх сіл спрабуе прыстасавацца да хаатычнага свету мегаполіса, сутыкаючыся з іншымі людзьмі ў роспачы і вучачыся прымаць складаныя рашэнні…
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох і ўнёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 4 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыямі[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt0990404/ Праверана 13 красавіка 2016.
- ↑ Chop Shop (2007) — IMDb (англ.). Internet Movie Database. Праверана 4 ліпеня 2024.
- ↑ Roger Ebert. Building the American Dream piece by piece, from scratch (англ.). Сайт Роджэра Эберта (22 красавіка 2009). Праверана 4 ліпеня 2024.
- ↑ Chop Shop (2007) — Awards (англ.). Internet Movie Database. Праверана 4 ліпеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На запчасткі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)