Фёдар Дзямідавіч Пыталеў
Фёдар Дзямідавіч Пыталеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 лютага 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, педагог |
Жанры | сімфанічная музыка[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Фёдар Дзямідавіч Пы́талеў (14 лютага 1938, в. Усушак, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1966 годзе Беларускую кансерваторыю па класе М. Аладава. У 1966—1967 гадах выкладаў у Брэсцкім музычным вучылішчы, з 1969 года ў Мінскім музычным вучылішчы імя М. Глінкі.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1971 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Найбольшыя творчыя дасягненні ў сімфанічнай музыцы. Для яго твораў характэрны лірыка-філасофскай накіраванасць, інтэлектуальны пачатак, разнастайнасць вобразнага зместу, апора на нацыянальны фальклор, выкарыстанне беларускай народнай песні, увага да тэмбравага боку музыкі. Сярод твораў: 10 сімфоній (1967, 1970, 1972, 1974, 1979, 1980, 1983, 1987, 1990, 1991), 2 уверцюры (1973, 1975), паэмы для сімфанічнага аркестра «Беларусь партызанская» (1975), «Радзіма» (1977), кантата «Наш край» (словы Я. Коласа, 1966, канчатковая рэдакцыя 1985), Скерца для сімфанічнага аркестра (1975), Паэма для фартэпіяна (1975), санаты для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна, для габоя і фартэпіяна, трыпціхі для кантрабаса і фартэпіяна, для фартэпіяна, цыклы п’ес для фартэпіяна «Дзіцячы сшытак» (1971), для віяланчэлі з фартэпіяна (1982) і інш. Аўтар шматлікіх песень, музыкі для дзяцей, да дакументальных фільмаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Р. М. Аладава. Пыталеў Фёдар Дзямідавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ва Усушку
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Кампазітары XX стагоддзя
- Кампазітары Беларусі