Шаўчэнкаўскі гай (Львоў)
Музей народнай архітэктуры і побыту ў Львове імя Кліменція Шаптыцкага | |
---|---|
Музей народної архітектури і побуту у Львові імені Климентія Шептицького | |
Профіль | мастацкі |
Заснаваны | 1971 |
Адкрыты | 1971 |
Месцазнаходжанне | г. Львоў, вул. Чарнечая Гара, 1. |
Наведвальнікі |
|
Агульная плошча | 84 га |
Адрас | вулиця Чернеча Гора, 1, Львів, Україна |
Адкрыты | штодзень з 10.00 да 17.00 |
lvivskansen.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей народнай архітэктуры і побыту ў Львове імя Кліменція Шаптыцкага або Шаўчэнкаўскі гай — скансен, музей пад адкрытым небам у Львове.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Музей народнай архітэктуры і побыту размешчаны на лясістых пагорках Львоўскага плато (частка Падольскага ўзвышша), у паўночна-ўсходняй частцы горада, у мясцовасці Кайзэрвальд, на тэрыторыі ландшафтнага парку «Знясенне». Непадалёк (на захад) размешчаны парк "Высокі замак". Музей ўдала аб'ядноўвае ўзгорысты ландшафт, адноўленую расліннасць Карпат і беражліва перанесеныя гістарычныя збудаванні з розных рэгіёнаў Заходняй Украіны.
Скансен на Кайзэрвальдзе быў адкрыты ў 1971 годзе. Ідэя стварэння гэтага музея належыць вядомаму ўкраінскаму навукоўцу Іларыёну Свянціцкаму, які ў канцы 1920-х гадоў пачаў працу па стварэнні музея пад адкрытым небам. Калі ў 1920-х гадах грамада вёскі Крыўка пасля пабудовы новай царквы вырашыла разабраць старую (1761 года) з трыма стройнымі маляўнічымі вежамі, украінскі мастацтвазнаўца і даследчык старажытнага ўкраінскага мастацтва Міхаіл Драган з дапамогай мясцовага святара здолеў пераканаць сялян у тым, каб яны ўстрымаліся ад яе разборкай. Дзякуючы хадайніцтву мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага і яго брата Кліменція Шаптыцкага ў 1930 годзе царква пад наглядам і кіраўніцтвам М. Драгана была разабрана, перавезена і сабрана ў Львове, як царква для патрэб манастыра студытаў, дзе яна стала першым экспанатам будучага музея.
У 1966 годзе па ініцыятыве работнікаў Музея этнаграфіі і мастацкага промыслу пачаліся пэўныя работы, у прыватнасці, быў створаны аддзел народнага будаўніцтва, які ў 1971 годзе рэарганізаваны ў Музей народнай архітэктуры і побыту. 1 снежня 2016 года Музею народнай архітэктуры і побыту ў Львове прысвоена імя Блажэннага Кліменція Шаптыцкага. Дарэчы, назва музея "Шаўчэнкаўскі гай" ніколі не мела афіцыйнага статусу.
Экспазіцыя музея налічвае 124 помніка архітэктуры, якія аб'яднаныя ў 54 сядзібы. У Музеі функцыянуюць 4 выставачныя залы. Два з іх маюць пастаянную экспазіцыю. У пастаяннай экспазіцыі і сховішчах музея знаходзіцца каля 20 тысяч прадметаў побыту і прыкладнога мастацтва. Тэрыторыя музея ўмоўна падзелена на шэсць этнаграфічных зон. Кожная зона - гэта міні-сяло, якое складаецца з 15-20 помнікаў народнай архітэктуры. У жылых і гаспадарчых памяшканнях размешчаны прадметы хатняга ўжытку, сельскагаспадарчы інвентар, транспартныя сродкі і рамесны інструмент. Шэсць такіх міні-сёлаў маюць назвы: «Бойкаўшчына», «Лемкаўшчына», «Гуцульшчына», «Букавіна», «Падолле» і «Львоўшчына», прычым апошнія тры мала наведваюцца турыстамі, бо з'яўляюцца не вельмі інфарматыўнымі. З больш за 120 помнікаў архітэктуры з заходніх абласцей Украіны 6 - гэта драўляныя царквы. Самы стары экспанат - сялянская хата 1749 года. Ёсць таксама кузня, школа, лесапільня, сукнавальня, вадзяны млын і вятрак.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]