Перайсці да зместу

Інстытут электроннай фізікі НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут электроннай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва Institute of Electron Physics of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1992
Дырэктар Ганна Мікалаеўна Гаманай
Юрыдычны адрас  Украіна, 88017 Ужгарад,
Універсітэцкая вул., 21
Сайт iep.org.ua

Інстытут электроннай фізікі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення фізікі і астраноміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне атамнай фізікі, фізікі электронных і атамных сутыкненняў, нізкаэнергетычнай ядзернай фізікі, фізікі лазераў на парах металаў, аптычнага і лазернага прыборабудавання.

У 1981 г. на базе ўжо існаваўшых асобных навуковых аддзелаў інстытутаў АН УССР — аддзела фотаядзерных працэсаў Інстытута фізікі АН УССР (створанага ў 1969 годзе) і аддзела тэорыі адронаў Інстытута тэарэтычнай фізікі АН УССР (створанага ў 1970 годзе) было створана Ужгарадскае аддзяленне Інстытута ядзерных даследаванняў АН УССР (ІЯД). У 1992 г. Ужгарадскі філіял ІЯД быў рэарганізаваны ў Інстытут электроннай фізікі НАН Украіны.

  • Аддзел электронных працэсаў і элементарных узаемадзеянняў
  • Аддзел квантавай і плазменнай электронікі
  • Аддзел матэрыялаў функцыянальнай электронікі
  • Аддзел фотаядзерных працэсаў