Перайсці да зместу

Аддзяленне матэматыкі НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аддзяленне матэматыкі НАН Украіны — навуковае аддзяленне Секцыі фізіка-тэхнічных і матэматычных навук НАН Украіны.

27 лютага 1918 года ва Усеўкраінскай акадэміі навук быў створаны Фізіка-матэматычны аддзел. 1 ліпеня 1944 быў створаны Аддзел фізіка-хімічных і матэматычных навук, з якога ў 1952 г. вылучыўся Аддзел фізіка-матэматычных навук. 13 чэрвеня 1963 быў створаны Аддзел матэматыкі, механікі і кібернетыкі, а 23 сакавіка 1983 г. было ўтворана Адзяленне матэматыкі і кібернетыкі, якое 29 сакавіка 1988 года было падзелена на Аддзяленне інфарматыкі, кібернетыкі і аўтаматызацыі і Аддзяленне матэматыкі.